Афера з ліфтамі

Источник материала:  
17.06.2010 — ЧП

Службовыя асобы чатырох таварыстваў уласнікаў, размешчаных на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы, і РУП "Белліфт" падазраюцца ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры.

Як паведаміў прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Сяргей Козел, у дачыненні да згаданых асобаў заведзена крымінальная справа. Прараб аднаго з участкаў вытворчага РУП "Белліфт", а таксама старшыні і галоўныя інжынеры чатырох таварыстваў уласнікаў змовіліся — як схітрыць, каб "зарабіць". Прараб складаў падробленыя акты абследавання ліфтаў, дзе ўказваў неіснуючыя няспраўнасці (рэдуктара галоўнага прываду, электрарухавікоў), а прадстаўнікі таварыстваў па несапраўдных дагаворах пералічвалі па безнаяўным разліку грошы для ўстаранення гэтых "непаладак". З аднаго ліфта на "рамонт" ім "капала" ад двух да дванаццаці мільёнаў рублёў. Усяго ж зламыснікі выкралі больш за 36 мільёнаў рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Спорный момент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика