Оперупаўнаважаны пад вартай
Супрацоўнікі 3-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС сумесна з калегамі з КДБ затрымалі старшага оперупаўнаважанага УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле звестак праваахоўнікаў, міліцыянер у жніўні-верасні мінулага года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, аказваў матэрыяльную дапамогу і рыхтаваў несапраўдныя дакументы для легалізацыі за мяжой свайму 29-гадоваму знаёмаму. Апошні знік ад органаў папярэдняга расследавання за ўчыненне махлярства і падбухторванне да дачы хабару. Затрыманы супрацоўнік УБЭЗ ГУУС змешчаны пад варту.
Ігар ГРЫШЫН.
Адно здарэнне і шэсць пацярпелыхПаблізу вёскі Калінаўка, што ў Шклоўскім раёне, каля пяці гадзін вечара сутыкнуліся ВАЗ-21081 з "Нісанам Альмера". Сутыкненне адбылося з-за таго, што 22-гадовы кіроўца "Нісана" пры выездзе на галоўную дарогу праігнараваў патрабаванні дарожнага знака "Саступі дарогу". У выніку ДТЗ 25-гадовы кіроўца ВАЗа і 19-гадовы пасажыр "Нісана" загінулі. Яшчэ чацвёра — кіроўца "Нісана", два 20-гадовых і адзін 21-гадовы пасажыры гэтага аўтамабіля — шпіталізаваныя з цялеснымі пашкоджаннямі.
Кар. "Звязды".