У Мінску скончыў жыццё самагубствам навучэнец ПТВ
16.06.2010 10:34
—
ЧП
Пракуратура Партызанскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце самагубства навучэнца аднаго з прафтэхвучылішчаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, труп 16‑гадовага падлетка ў пятлі быў знойдзены вечарам 15 чэрвеня ў лясным масіве на вуліцы Філімонава. Павешанага знайшоў выпадковы прахожы.
Як высветлілася, хлопец жыў у інтэрнаце. Яго бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН