Міліцыянер‑браканьер патрапіў у СІЗА
Работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі падчас сумесных аператыўных мерапрыемстваў з супрацоўнікамі УКДБ па Брэсцкай вобласці паблізу вёскі Лявошкі Бярозаўскага раёна спынілі для праверкі аўтамабіль «Мерседэс‑123» пад кіраўніцтвам работніка Бярозаўскага РАУС.
Падчас агляду аўтамашыны была знойдзеная скрадзеная сажалкавая рыба (карп, таўсталобік) агульнай вагой 174 кілаграмы і мокрыя сеткі агульнай даўжынёй 441 метр. Апошнія канфіскаваныя, рыба вернутая ў рыбгас «Сялец». Парушальнікі, а ў салоне акрамя вадзіцеля быў яшчэ машыніст кацельні в/ч 55782, былі змешчаныя ў СІЗА УКДБ па Брэсцкай вобласці. У дачыненні да аднаго з іх заведзена крымінальная справа за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае з карыслівай ці асабістай зацікаўленасці.
Сяргей Расолька, Звязда