Вада, што нясе смерць
Як паведамілі ў Беларускім рэспубліканскім таварыстве ратавання на водах, 57 чалавек на мінулым тыдні патанулі непасрэдна пры купанні, астатнія няшчасныя выпадкі адбыліся на рыбалцы: пры пераходзе ракі ўброд, ныранні і г.д. Большасць загінулых дарослых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Дзве трагедыі на вадзе адбыліся па недаглядзе бацькоў.Так, 13 чэрвеня ў кар’еры што каля вёскі Папоўшчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, патануў дзесяцігадовы хлопчык. У гэты ж дзень па недаглядзе дарослых пры купанні ў рацэ Случ каля вёскі Ячава Слуцкага раёна патануў сямігадовы школьнік.
Ратавальнікам удалося выратаваць на вадзе 69 чалавек, а ў 550 выпадках — папярэдзіць трагедыю.Са студзеня па 13 чэрвеня 2010 года ў Беларусі ад пападання вады ў дыхальныя шляхі загінулі 274 чалавекі, з іх 26 непаўналетніх (231 чалавек — за аналагічны перыяд 2009 года). Жыцці больш як 2,1 тыс. чалавек былі выратаваныя.
БелаПАН