Спякота. Людзі тонуць
Шукаць мужа, які не вяртаўся, пачала вечарам. Прайшлася па суседзях, але яго ў іх не было. Цела мужа-тапельца, праходзячы каля возера, жанчына ўбачыла ў вадзе.
У гэты ж дзень у возеры, што ля вёскі Дубіна Узбалацкага сельсавета, патануў 19-гадовы навучэнец адной з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Маладзечна. Хлопец - гараджанін з вуліцы Велікасельскай. Праходзіў практыку слесара ў сельскагаспадарчым кааператыве “Аградубінское”. На гэты час жыў у дзеда ў вёсцы Дайнава.
Пра тое, што брат раніцай ў пятніцу пайшоў з дому і не вярнуўся, у міліцыю заявіла яго сястра. Участковы пачаў высвятляць, дзе зніклы мог знаходзіцца. Апытаў яго сяброў.
Сябры расказалі, што ў той дзень хлопец прапанаваў адзначыць яго дзень нараджэння, які будзе 14 чэрвеня. Узялі гарэлкі з півам і пайшлі на возера. Пасля банкету ўсе разышліся, і імянінніка больш ніхто не бачыў. Участковы міліцыянер выклікаў вадалазаў. Яны знайшлі цела ў возеры.
Па абодвух здарэннях праверку праводзіць пракуратура. Але наўрад ці ў іх ёсць крымінальны след. Няшчасныя выпадкі.
Хацеў выратаваць дзяўчыну, загінуў сам
МАЛАДЗЕЧНА. У Радашкавічах у рэчцы Вязынка ў суботу каля 17 гадзін патануў 27-гадовы мужчына.
На месца здарэння выязджала памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Яўгенія Бацян. У інтэрв’ю “РГ” яна расказала: кампанія - два маладыя мужчыны і дзяўчына адпачывалі на беразе Вязынкі пад мостам аўтамагістралі.
Дзяўчына вырашыла пакупацца, скочыла ў ваду і пераплыла на супрацьлеглы бераг. Потым паплыла назад. Раптам на сярэдзіне ракі яна пачала размахваць рукамі. Малады чалавек вырашыў, што яна тоне. Рэчку чамусьці перабег па мосце і палез у ваду. Дзяўчына ўдачна дабралася да берага сама, а вось мужчына пачаў тануць.
Другі мужчына з гэтай кампаніі, а таксама выпадковы прахожы выцягнулі яго на бераг. Але позна. Штучнае дыханне яму ўжо не дапамагло.
Сяргей ЗЯНЬКО.