Кінарэжысёр Туровіч асуджаны на шэсць гадоў
11.06.2010 18:09
—
ЧП
У пятніцу ў Фрунзенскім судзе Мінска быў вынесены прысуд кінарэжысёру Аляксею Туровічу. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
БЕЛТА
Туровіч быў абвінавачаны ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга), арт. 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў) і ч. 1 арт. 169 (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якія заведама не дасягнула 16 гадоў) Крымінальнага кодэкса.
Па справе, распачатай у дачыненні да кінарэжысёра 4 лістапада 2009 года, у якасці пацярпелых праходзілі шэсць хлопчыкаў. Устаноўлена, што распусныя дзеянні ў іх дачыненні абвінавачваны ўчыняў з лютага 2007 года па красавік 2009 года.
БЕЛТА