Здаў гранату дабравольна
11.06.2010 16:17
—
ЧП
Гранату «РГД‑33‑1» прынёс 5 чэрвеня ў аддзяленне міліцыі жыхар вёскі Рум Валожынскага раёна.
Па словах начальніка штаба райаддзела ўнутраных спраў Сяргея Латышава, мужчына знайшоў гранату каля сваёй вёскі. Яна баявая, спраўная.
«Партызанскі край. Там можна яшчэ і не такое знайсці…» — сказаў Сяргей Латышаў.Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета