У Светлагорску мужчыну засыпала зямлёй пры спробе выкапаць калодзеж ля царквы
11.06.2010 15:02
—
ЧП
У Светлагорску раніцай 11 чэрвеня мужчыну засыпала грунтам пры спробе выкапаць калодзеж.
Як паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у 10.20 у Светлагорскі аддзел па НС паступіла паведамленне аб тым, што мужчыну засыпала зямлёй. Пры выездзе на месца аказалася, што мясцовы жыхар капаў калодзеж на тэрыторыі Свята‑Пакроўскай царквы. Ён выкапаў яму глыбінёй 4 метры і шырынёй 2,5 метра, і калі быў у яме, на яго абваліўся грунт. Ратавальнікі прыкладна ў 11.00 адкапалі пацярпелага. Мужчына перададзены медыкам.
Алена Германовіч, БелаПАН