Зазірнулі за абшыўку
На ўскраіне Баранавічаў супрацоўнікі аўтаінспекцыі і транспартнага аддзела спынілі мікрааўтобус "Мерседэс". У салоне знаходзіўся бензін і салярка на 500 тысяч рублёў. Дакументаў на паліва не было.
Відавочна, гэтай "кантрабандай" 31-гадовы вадзіцель хацеў адцягнуць увагу міліцыянераў ад асноўнага грузу. Супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі сценкі салона — вельмі ж тоўстымі яны былі. Калі знялі абшыўку, то знайшлі там 1620 літраў спірту ў 5-літровых пластыкавых бутлях.
Спірт і паліва канфіскавалі, вадзіцеля чакае сур'ёзны штраф.
Пяць гадоў за марыхуануСуд Лунінецкага раёна вынес прыгавор 23-гадоваму жыхару г. Мікашэвічы, які перадаў у лістападзе мінулага года знаёмаму ў калонію марыхуану.
Наркотыкі ён расфасаваў у пакецікі з-пад гарбаты і перадаў праз жанчыну ў калонію. А там марыхуану знайшлі. Хлопец атрымаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а абласны суд прыгавор пакінуў у сіле.
Сымон Свістуновіч.
Тры тапельцы за выхадныяПрыхільнікаў адпачываць ля вады становіцца ў цёплы час усё больш. Але ж вада забірае тых, хто ставіцца да яе бяспечна.
У рацэ Іпуць, што ў Добрушскім раёне, знайшоў апошні прытулак 49-гадовы мясцовы жыхар. У Прыпяці патануў непрацуючы 23-гадовы жыхар Петрыкава, які знаходзіўся ў нецвярозым стане. 54-гадовы жыхар Рагачова кіраваў лодкай у пойме Друці. Яго драўляная "казанка" перавярнулася разам з гаспадаром.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Дзве ахвяры ранішняй аварыі6 чэрвеня ў Круглянскім раёне а палове на 6-ю раніцы аўтамабіль "Пежо-607" з'ехаў у кювет і моцна ўдарыўся аб прыдарожнае дрэва, паведамілі ў Магілёўскай ДАІ.
Вадзіцель, верагодна, не справіўся з кіраваннем на вялікай хуткасці. Мужчына загінуў, яму было 26 гадоў. Два пасажыры былі шпіталізаваныя, але адзін з іх, 19-гадовы хлопец, хутка памёр у бальніцы.
Ілона Іванова.
Нягоднік абакраў дзяцей у садкуУ дзіцячы садок па вуліцы Дзяржынскага ў Кобрыне прабраўся зламыснік і пазабіраў адзенне і абутак дзяцей і выхавальнікаў з дзвюх групаў. Злодзея шукаюць.
Яна СВЕТАВА.