Аварыя: фура перагарадзіла віленскую трасу
07.06.2010 16:17
—
ЧП
Фура перакулілася і загарадзіла дарогу з Мінска на Вільню і Гродна. Здарэнне адбылося між Міхаловым і Яршэвічамі каля 7.30 у панядзелак. 


Сяргей Гезгала
Польскую фуру панесла, развярнула і перакуліла на дарозе, на палосах супрацьлеглага руху. Са словаў кіроўцы, у машыне заклініла кола.
Шафёру падрапала твар. Другі кіроўца, які ў часе здарэння спаў, пацярпеў мацней. Яго забрала хуткая, што прыехала з Ракава.

Фура загарадзіла дарогу. © Фота NN.By

Кіроўцу забрала хуткая. © Фота NN.By

Са словаў кіроўцаў, у іх заклініла кола. © Фота NN.By
Сяргей Гезгала