У аўтааварыю ў Адэскай вобласці трапіў аўтобус з Беларусі
07.06.2010 13:24
—
ЧП
Пасажыр беларускага мікрааўтобуса загінуў ў аўтааварыі ў Адэскай вобласці Ўкраіны. Яшчэ сямёра атрымалі раненні.
Еўрарадыё
Як паведамляе «Репортер», прычынай стала сутыкненне мікрааўтобуса Mercedes з грузавым аўтамабілем «КамАЗ» у ноч на 7 чэрвеня.
Заігнуламу беларусу было 43 гады, ён сканаў на месцы аварыі. Астатнія 7 пацярпелых векам ад 40 да 43 гадоў шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Цяпер праваахоўнікі расследуюць акалічнасці ДТЗ. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца мікрааўтобуса — 40‑гадовы беларус значна перавысіў хуткасць. Стаж кіроўцы, вінаватага ў аварыі, — 10 гадоў.
Еўрарадыё