Складзены фотаробат меркаванага нападніка на аддзяленне банка «Масква-Мінск»

Источник материала:  
04.06.2010 10:47 — ЧП
Міліцыя склала фотаробат падазронага ва ўчыненні разбойнага нападу на цэнтр банкаўскіх паслуг №10 банка «Масква-Мінск» на вуліцы Ясеніна ў сталіцы.

Складзены фотаробат меркаванага нападніка на аддзяленне банка «Масква-Мінск»

Фотаробат размешчаны на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Ва ўчыненні злачынства падазраецца малады мужчына, на выгляд якому 25-30 гадоў, рост 180-185 см, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя русыя. Ён быў апрануты ў чорную кароткую куртку з матэрыі да пояса на маланцы (на куртцы на ўзроўні грудзей размешчаны дзве сіметрычныя маланкі), джынсы светла-блакітнага колеру, абутак цёмнага колеру, на галаве кепка-бейсболка чорнага колеру з казырком. Падчас учынення нападу твар быў закрыты хусткай і сонцаахоўнымі акулярамі.

Нагадаем, 31 мая прыблізна ў 12.57 неўстаноўлены злачынца ўвайшоў у памяшканне ЦБУ №10 ОАО «Банк Масква-Мінск», размешчанага па вуліцы Ясеніна, 30, і пад пагрозай прымянення двух прадметаў, падобных да пісталетаў, завалодаў буйной сумай грошай. Было выкрадзена больш за 5.200 долараў ЗША, больш як 4.100 еўра і больш як 516 тыс. расійскіх рублёў.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Гомельская область пострадала от сильного ветра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика