У Брэсце малады мужчына скінуўся са шматпавярховіка
02.06.2010 15:47
—
ЧП
Брэсцкая пракуратура правярае меркаванае самагубства, якое адбылося на выходныя. Мужчына скінуўся з шматпавярховага дома.
Яўген Бяласін, Берасце
Старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Брэста Лілія Карнейчык зазначыла:
«Напярэдадні смерці споўнілася яму 35 гадоў. Жыў з сястрой, не быў жанаты, нідзе не працаваў. З юнацкага ўзросту ўжываў спіртныя напоі. Запіскі не пакінуў. Са слоў знаёмых, пачуваюся лузэрам, бо ў 35 гадоў нічога не дасягнуў».
Паводле спадарыні Карнейчык, сёлета суіцыдаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года стала больш. У 80 адсотках выпадкаў людзі ўчынялі суіцыд у стане алкагольнага ап’янення.
Яўген Бяласін, Берасце