У Брэсцкім раёне забіла электратокам школьніка, ён праводзіў доследы
02.06.2010 13:56
—
ЧП
Смяротна траўмаваны электрычным токам 16‑гадовы жыхар пасёлка Мухавец Брэсцкага раёна.
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Як паведаміў следчы пракуратуры Брэсцкага раёна Алег Цыганаў, трагедыя адбылася а першай гадзіне ночы 1 чэрвеня.
Крык сына, які знаходзіўся ў сваім пакоі адзін, пачула яго маці. Жанчына знайшла сына без прыкметаў жыцця на падлозе.Паводле папярэдніх звестак, старшакласнік праводзіў эксперыменты з электрычным токам, ад удару якога і загінуў.
Праверку праводзіць пракуратура Брэсцкага раёна.
Ларыса Шыганава, БелаПАН