У Пінску працягваюць красці вулічныя парасоны коштам у мільёны рублёў

Источник материала:  
02.06.2010 12:07 — ЧП

Другі выпадак крадзяжу вулічнага парасону за апошні тыдзень зарэгістраваны ў Пінску.

Як паведамляе аддзел інфармацыі абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнулася дырэктарка адной з пінскіх крамаў с заявай аб крадзяжы.

З адкрытай пляцоўкі, побач з крамай, невядомы скраў парасон з надпісам «Брэсцкае піва».

Шкода, нанесеная прадпрыемству, ацэнена больш чым у мільён трыста тысяч рублёў. Нагадаем, некалькі дзён таму ў Пінску скралі парасон з лагатыпам «Аліварыя», коштам амаль у два мільёны рублёў.

Адзначым, што ва ўмовах забароны піць піва на вуліцах мясцовыя ўлады намагаюцца арганізаваць легальныя кропкі для ўжывання пеннага напою. Агулам па горадзе запланавана абсталяваць каля 60 летніх кавярняў.


Еўрарадыё

←Скутерист погиб под колесами грузовика в Гомельском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика