Паляванне за гаспадарскай жывёлай
Два кані выкрадзены каля вёскі Зялёны сад, што ў Гомельскім раёне. Жывёлін вывелі ноччу з цялятніка малочнатаварнай фермы СВК "Чырвоны Маяк". Непрацуючаму з суседняй вёскі ажыццявіць крадзеж дапамагаў цыган, які пакуль не затрыманы. А вось жыхар Бабруйска спакусіўся на каня СВК "Чырвонабярэжскі" ў Жлобінскім раёне. Не пашанцавала і тром аматарам цяляціны ў Нараўлянскім раёне. Мясцовыя жыхары, адна з якіх жанчына, выкралі 300-кілаграмовае цяля каля вёскі Хільчыха. Але ж з'есці не паспелі — міліцыянеры вярнулі цяля ў статак. Пасвяцца на траўцы і яшчэ 4 цяляці, якія перанеслі стрэс пасля выкрадання двума зладзеямі. Грамадзяне, адзін з якіх прыехаў з Бабруйска, спакусіліся на жывую маёмасць гаспадаркі "Дварышчанскі", што ў Жлобінскім раёне. Абодва затрыманыя.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.