Падлетак на мікрааўтобусе сутыкнуўся з трыма прыпаркаванымі аўтамабілямі

Источник материала:  
31.05.2010 11:35 — ЧП
Ноччу 30 мая буйное ДТЗ адбылося ў Мазыры.

Мікрааўтобус «Фальксваген» сутыкнуўся з аўтамабілямі «Аўдзі‑100», «Аўдзі‑80» і «Запарожац», якія былі прыпаркаваны каля праезнай часткі. У выніку разлілося паліва, і каб прадухіліць пажар, на месца здарэння прыбылі ратавальнікі, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

У аддзяленні ДАІ Мазырскага РАУС дапоўнілі, што віноўнік ДТЗ — 16‑гадовы падлетак, які, не маючы пасведчання, кіраваў мікрааўтобусам. У выніку здарэння ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.


БелаПАН

←В Мозыре подросткок за рулем протаранил три автомобиля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика