У Вяснянцы рыбак зачапіў вудай ЛЭП
Ад вопраткі небаракі мала што засталося.
Каля берага і далей ад яго пачала ўсплываць забітая электрычным разрадам рыба.
Гэта вуда Валерыя пасля кантакту з ЛЭП.
Сябар рыбака.
© Фота Наша Ніва
Рыбалка ў мікрараёне Вяснянка для 55-гадовага Валерыя П. ледзь не скончылася трагедыяй. Мужчына рыбачыў на адрэзку Свіслачы паміж футбольным манежам і паркам «Дрымлэнд». А 18-й ён закідваў вуду і зачапіў высокавольтную ЛЭП. Прагучалі два гучныя хлапкі. Сведкам здарэння апынуўся адзін з аўтараў «НН» Яраслаў. Па яго словах, на мужчыне ад кантакту з ЛЭП згарэла ўся вопратка, абгарэла скура і валасы. Пластыкавая вуда аплавілася. На месцы, дзе сядзеў рыбак, выгарала трава, а пры беразе, куды мужчына закідаў вуду, пачала ўсплываць загінуўшая рыба.
Рыбак не страціў прытомнасці, аднак у стане шоку ўвесь час прасіў медыкаў «хуткай» адпусціць яго дамоў, каб апрануцца. Яго адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі.