У Жлобіне затрыманы дзяцюк, які жорстка згвалтаваў дзяўчыну на гарадскіх могілках

Источник материала:  
28.05.2010 11:59 — ЧП
30‑гадоваму жыхару Жлобіна прад’яўлена абвінавачанне ў згвалтаванні, якое мела вынікам нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч. 3 арт. 166 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Як паведаміў старшы следчы пракуратуры Жлобінскага раёна Ігар Трыпуцька, 12 мая вечарам на гарадскіх могілках пасля сумеснага ўжывання спіртных напояў згаданы мужчына жорстка згвалтаваў 20‑гадовую мясцовую жыхарку, вырваўшы часткі ўнутраных органаў.

Мужчына пакінуў на могілках ахвяру, якая сыходзіла крывёю, да раніцы наступнага дня. Потым вярнуўся і аднёс яе да сябе дадому. Там дзяўчыну знайшлі яе бацькі і выклікалі хуткую дапамогу. З бальніцы прыйшло паведамленне ў міліцыю.

Дзяўчына каля тыдня праляжала ў рэанімацыі, на гэты час пагрозы яе жыццю няма, але яна па‑ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы.

Наступным днём пасля здарэння праваахоўныя органы затрымалі падазронага. Мужчына ўжо адбываў пакаранне за такое злачынства, учыненае ў дачыненні да сваёй былой жонкі. У 2004 годзе ён быў прыгавораны да шасці гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі, але быў вызвалены датэрмінова па амністыі.

Злачынцу прызначаны комплекс псіхіятрычных экспертыз, ён раскаяўся ў тым што зрабіў і дае прызнаўчыя паказанні. Згодна з Крымінальным кодэксам мужчыне пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.


БелаПАН

←Крупный пожар случился на Слонимском льнозаводе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика