У Наваградку зламыснікі аблілі фарбай міліцэйскія машыны
27.05.2010 14:50
—
ЧП
Як піша газета «Вечерний Гродно», невядомыя зламыснікі аблілі зялёнай фарбай асабістыя аўтамабілі двух мясцовых участковых.
Машыны былі прыпаркаваныя на неахоўных стаянках у розных раёнах горада. Фарбу, якой былі запэцканыя дзверцы і крылы аўтамабіляў, удалося адмыць. Цяпер міліцыянты шукаюць вінаватых.
Еўрарадыё