У Бялыніцкім раёне раскрыта дзетазабойства
27.05.2010 10:34
—
ЧП
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, труп нованароджанай дзяўчынкі быў знойдзены 26 мая на палігоне цвёрдых бытавых адходаў блізка ад вёскі Асавец.
Паводле заключэння судова‑медыцынскай экспертызы, смерць дзіцяці наступіла ў выніку механічнай асфіксіі.
Падчас аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена,
што дзяўчынку нарадзіла ў пакоі інтэрната ў Бялынічах 28‑гадовая мясцовая жыхарка. Пасля чаго задушыла дзіця, загарнула ў прасціну і выкінула ў кантэйнер для смецця.