Хаваўся за чужым іменем

Источник материала:  
26.05.2010 — ЧП

Махляр для афер выкарыстоўваў пашпарт нябожчыка.

З дапамогай пашпарту з анкетнымі звесткамі на імя чалавека, які памёр, 41-гадовы раней судзімы непрацуючы мінчанін завалодаў вялікімі грашыма, падманваючы людзей. паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, у кастрычніку мінулага года хітруну ўдалося "кінуць" свайго кліента, які разлічваў на дапамогу ў набыцці аўтамабіля. Даверыўшы зламысніку, які схаваўся за чужым іменем і абяцаў прыгнаць машыну, пацярпелы страціў 9 тысяч долараў ЗША. А месяцам раней па падробленых дакументах было аформлена камерцыйнае прадпрыемства, кіраўніком якога стаў гэты падазроны. Яго фірма заключыла некалькі дагавораў на набыццё харчовых тавараў, аднак ні тавар, ні грошы ва ўказаныя ў дакументах тэрміны не вярталіся. На цяперашні час у матэрыялах крымінальнай справы згадваецца сума ў 32 мільёны "прыхватызаваных" рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Арыштаваны начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика