77‑гадовую жанчыну забілі за мабільнік
25.05.2010 11:10
—
ЧП
Жыхар Сенненскага раёна (Віцебская вобласць) за мабільнік забіў 77‑гадовую жанчыну, паведаміў следчы‑крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.
Злачынства было здзейсненае днём. Знаходзячыся ў нецвярозым стане, 26‑гадовы хлопец, што нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў абрабаваць пажылую жанчыну.
Заштурхаўшы пенсіянерку ў дом, ён нанёс ёй больш за 40 удараў нажом, а ў якасці здабычы забраў толькі мабільны тэлефон і падзараднае прыстасаванне.У міліцыю пра жорсткае забойства паведаміла дачка загінулай.
Малады чалавек затрыманы. За ўчыненае злачынства ў дачыненні да яго завдезена крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення або пакарання смерцю.
Вольга Багачова, БЕЛТА