Прас як рэчавы доказ

Источник материала:  
22.05.2010 — ЧП

канфіскаваны з месца злачынства — прыватнага дома ў вёсцы Дабрынь Ельскага раёна.

Яго адбітак у выглядзе апёку знойдзены на жываце 72-гадовай грамадзянкі, якая знаходзіцца на вылячэнні ў мясцовай бальніцы. А пачыналася ўсё з таго, што раніцай сталая жанчына разам з 54-гадовай знаёмай сумесна ўжывалі алкагольныя напоі. Потым, каб "дагнацца", маладзейшая запатрабавала ў бабулькі грошай на спіртное — з дапамогай праса. Грамадзянцы, якая асэнсоўвае зробленае ў ізалятары часовага ўтрымання, прад'яўлена абвінавачванне ў разбойным нападзе.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

"Зарабіў" сёмы тэрмін

Зладзюжка, якога раней судзілі шэсць разоў за кватэрныя крадзяжы, зноў наступіў на тыя ж граблі.

Як паведаміла карэспандэнту "Звязды" прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч, да крымінальнага "заробку" 38-гадовы мінчанін вярнуўся пасля таго, як адчуў вострую патрэбу ў грошах: апошнія паўгода ён бадзяўся па здымных кватэрах, а бывала, што начаваў нават у пад'ездах. Разжыўшыся неабходным інструментам, — манціроўкай, фомкай і іншым "інвентаром", зладзюжка вырашыў паспытаць шчасця на новабудоўлі па вуліцы Кунцаўшчына. Выбраўшы кватэры, дзе пакуль няма жыхароў-навасёлаў, ён узламаў 9 з іх у двух пад'ездах. Здабычай рэцыдывіста ў асноўным стаў будаўнічы інструмент, які ён склаў у спартыўныя сумкі і прыхаваў на чорным уваходзе аднаго з пад'ездаў. Раніцай жа наступнага дня злодзей наведаў рынкі горада, каб даведацца, дзе можна збыць крадзенае. А калі вечарам вярнуўся па сумкі, яго ўжо чакалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку... Чарговы "залёт" абыдзецца яму ў тэрмін да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Ігар ГРЫШЫН.

Браканьеры пайшлі на таран

Пачуўшы чатыры стрэлы ў паляўнічых угоддзях, работнікі Мастоўскай міжрайінспекцыі разам з прадстаўнікамі арандатара — ТАА "Белая сцежка" арганізавалі засаду.

Паспрабавалі спыніць легкавы аўтамабіль "Масквіч-2141", які выехаў з ляснога масіву з боку, адкуль прагучалі стрэлы. Аднак вадзіцель толькі павялічыў хуткасць. Пры гэтым ён зачапіў службовы аўтамабіль дзяржінспектараў, пашкодзіўшы яму бампер. Праз 300 метраў "Масквіч-2141" спыніўся і людзі, што былі ў ім, збеглі ў лясны масіў. У багажніку знайшлі тушу самкі дзіка з агнястрэльным раненнем, а ў салоне — аптычны прыцэл.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Пакистане прогремели 4 взрыва в квартале "красных фонарей"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика