Працэс афармлення аўто паскорыў... хабар

Источник материала:  
21.05.2010 — ЧП

Былы галоўны інспектар Маладзечанскага пункта мытнага афармлення Мінскай рэгіянальнай мытні, жыхар Маладзечна, падазраецца ў хабарніцтве.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, праваахоўнікамі ў ходзе расследавання крымінальнай справы было ўстаноўлена, што гэты грамадзянін, калі працаваў на згаданай пасадзе, з 1 лістапада 2007 года па 10 снежня 2008 года атрымаў ад індывідуальнага прадпрымальніка хабар у памеры 3360 долараў ЗША: апошні такім чынам выказаў "падзяку" за бесперашкодны і паскораны працэс афармлення 112 аўтамабіляў. Па гэтым факце пракуратурай Мінскай вобласці заведзена крымінальная справа, а што датычыцца падазронага, то ён арыштаваны за злачынства, учыненае раней.

Ігар ГРЫШЫН.

Затрымалі праз 7 гадоў

У 2003 годзе да 85-гадовай пенсіянеркі з в. Капані Баранавіцкага раёна вечарам залезлі два рабаўнікі. Яны вырвалі прабой у дзвярах і нечакана з'явіліся перад перапалоханай жанчынай.

Злачынцы сталі патрабаваць грошы. Калі пенсіянерка аддала сваю пенсію — 120 тысяч рублёў, то рабаўнікі не супакоіліся і забралі яшчэ 3 тысячы еўра, якія жанчына атрымала як вязень фашысцкага канцлагера. Супрацоўнікі міліцыі выйшлі на след рабаўнікоў праз сем гадоў і затрымалі двух жыхароў Брэста і Баранавічаў у маі гэтага года. Праўда, пенсіянерка ўжо памерла два гады таму.

І флікеры былі...

Уначы на аўтамагістралі Брэст—Мінск побач з вёскай Патрыкі Кобрынскага раёна на жыхара Кобрына, які рухаўся па праезнай паласе дарогі, наехаў "Фальксваген".

Пешаход загінуў на месцы. На адзенні загінулага былі святлоадбівальныя элементы.

Сымон Свістуновіч.

←Таможенника из Молодечно поймали на взятках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика