У Пружанскім раёне разрабавалі грабніцу генерала

Источник материала:  
20.05.2010 10:07 — ЧП
Сёмага мая была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 344 ч. 1 Крымінальнага кодэкса РБ (знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-архіўных каштоўнасцей).

Невядомыя з сакавіка па май разрабавалі грабніцу польскага генерала Станіслава Лозер-Даніэля Быхаўца, якая знаходзіцца на могілках каля в. Барысікі.
 
Як сцвярджаюць даследчыкі, генерал, які служыў у расійскай арміі, нічым асаблівым на вайсковай службе не адзначыўся, але вядомы як захавальнік хронік каранёў беларускай нацыі. Быў пахаваны ў 1883 годзе.
 
Зараз у Міністэрстве культуры на разглядзе знаходзіцца хадайніцтва аддзела культуры райвыканкама аб наданні пахаванню статуса гісторыка-архіўных каштоўнасцей. Пакуль складана сказаць, на што паквапіліся злодзеі, якія пашкодзілі металічную труну. Аднак мяркуецца, што там было што ўзяць, бо генерал у тыя часы ўладарыў над вялікім зямельным абшарам, куды ўваходзіла і в. Барысікі.
 


←Московский киллер-неудачник получил на орехи от своего клиента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика