А насенне не галандскае

Источник материала:  
20.05.2010 — ЧП

На аўтамагістралі Брэст — Гомель супрацоўнікамі дзяржкантролю была затрымана аўтамашына, у якой індывідуальны прадпрымальнік з Мінска перавозіў насенне капусты ў імпартнай ўпакоўцы, якое хацеў рэалізаваць у Лунінецкім раёне. Падчас праверкі было ўстаноўлена, што прадпрымальнік дурыў людзей, бо на тэрыторыі Столінскага і Лунінецкага раёнаў прадаваў насельніцтву насенне гуркоў і капусты, якое выдаваў за прадукцыю вядомай галандскай фірмы.

Насенне коштам амаль 29 млн рублёў канфіскавалі, а яшчэ ашуканца чакае штраф.

Сымон Свістуновіч.

←Серьезная авария на улице Якубова в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика