Упала ў 8‑метровы калодзеж — і без траўмаў
18.05.2010 12:34
—
ЧП
Па‑сапраўднаму пашанцавала пенсіянерцы з вёскі Гарочычы Калінкавіцкага раёна, якая раніцай пайшла па ваду і выпадкова звалілася ў калодзеж глыбінёй 8 метраў, узровень вады ў якім дасягае 2 метраў.
Ірына Асташкевіч, Звязда
75‑гадовая жанчына не атрымала відавочных траўмаў — выратавальнікі хутка выцягнулі яе з бетоннай пасткі з дапамогай штурмавой лесвіцы. З дыягназам «нервовае расстройства» супрацоўнікі МНС перадалі пацярпелую мясцовым медыкам для далейшага абследавання.
Ірына Асташкевіч, Звязда