У Брэсце легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з трактарам — пацярпелі два чалавекі
17.05.2010 15:59
—
ЧП
Аварыя адбылася 16 мая каля дзвюх гадзін ночы на мосце па Варшаўскай шашы.
Уязджаючы на мост, кіроўца аўтамабіля «Опель‑Аскона» сутыкнуўся з трактарам «МТЗ‑80», які рухаўся ў сустрэчным напрамку і рабіў уборку левага края праезнай часткі.
У выніку ДТЗ 33‑гадовы кіроўца аўтамабіля і яго 30‑гадовы пасажыр (абодва жыхары Брэста)
атрымалі шматлікія пераломы і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.Пацярпелых дасталі з аўтамабіля ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння. Кіроўца трактара не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
З пачатку года гэта трэці выпадак сутыкнення на дарогах вобласці трактара і легкавога аўтамабіля.
Ларыса Шыганава, БелаПАН