Пабілі, разулі, абрабавалі

Источник материала:  
17.05.2010 11:55 — ЧП
У ноч з 12 на 13 мая ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) абрабавалі 23‑гадовага мужчыну. З пацярпелага знялі туфлі, акуляры, скураны рамень і забралі мабільны тэлефон.

Здарэнне адбылося каля другой гадзіны ночы. Нападнікаў было двое. Забіраючы рэчы, яны пабілі сваю ахвяру, але нямоцна.

Міліцыя раскрыла злачынства.

Грабежнікаў затрымалі. Імі аказаліся два 21‑гадовыя мясцовыя жыхары. Крымінальная справа заведзена паводле артыкула «Грабеж», здзейснены групай асобаў. Злачынства караецца абмежаваннем свабоды на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.


Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета

←В Гомельской области бабушка упала в 8-метровый колодец

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика