Чырвоныя ландышы

Источник материала:  
14.05.2010 — ЧП

9 мая супрацоўнікі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Андрэй Каляскін і Андрэй Сідаровіч падчас патрулявання раёна атрымалі па канале радыёсувязі інфармацыю, што ў лесапасадцы непадалёк ад вуліцы Мінскай невядомы нанёс чалавеку нажавыя раненні і з'ехаў на веласіпедзе.

Пацярпеламу аказалі першую дапамогу і ён расказаў, што здарылася. Высветлілася, што ён проста заўважыў мужчыну, які зрываў ландышы: маўляў, нельга нішчыць кветкі, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Адказам на заўвагу стаў удар нажом у жывот.

Літаральна праз дзесяць хвілін гэты чалавек быў затрыманы. Ён спакойна ехаў на веласіпедзе па вуліцы, і пры ім былі знойдзены кухонны нож са слядамі крыві і... ландышы.

Алена Казлова.

←Череда убийств ветеранов Великой Отечественной войны в России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика