На адной з вуліц Гомеля супрацоўнікі МНС сабралі 8,5 кг ртуці
06.05.2010 13:01
—
ЧП
Як паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання абласнога ўпраўлення МНС, на вуліцы Фядзюнінскага спецыялісты «Гомельэнерга» 5 мая праводзілі рамонтныя работы на падстанцыі. Падчас работ яны знайшлі тры гумовыя ёмістасці з ртуццю.
Адна з іх была пашкоджана. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, якія правялі дэмеркурызацыю на плошчы выяўлення небяспечнага рэчыва, сабралі 10 грамаў ртуці, якая вылілася з ёмістасці.
Усяго ў трох кантэйнерах аказалася 8,5 кг ртуці. Як яна апынулася каля падстанцыі, будзе высвятляць міліцыя.
Алена Германовіч, БелаПАН.