У Ляхавічах з 4‑га паверха бальніцы выкінуўся 50‑гадовы мужчына
06.05.2010 11:53
—
ЧП
Пацыент цэнтральнай раённай бальніцы ў горадзе Ляхавічы загінуў, зваліўшыся з чацвёртага паверха. Папярэдняя версія ‑‑ самагубства.
БелаПАН
Цела загінулага знайшлі ў ноч з 4 на 5 мая каля 3.45.
Мужчына 1959 года нараджэння нідзе не працаваў. На момант трагедыі праходзіў лячэнне ў тэрапеўтычнай аддзяленні. Характарызаваўся станоўча, спіртным не злоўжываў.
БелаПАН