У Маскве ў аўтакатастрофе загінулі два гастарбайтары з Беларусі
06.05.2010 10:14
—
ЧП
Два жыхары Ганцавіцкага раёна загінулі ў аўтакатастрофе ў Маскве. Яны знаходзіліся ў расійскай сталіцы на заробках.
Еўрарадыё
Як паведамляе газета «Ганцавіцкі час», з трох мужчын, што былі ў машыне ў час аварыі, ацалеў толькі адзін. У аднаго з загінулых сіротамі засталіся двое дзяцей, у другога — дачка.
Штогод у Расію на заробкі выязджаюць сотні ганцаўчан, амаль кожны год нехта з іх там гіне.
Еўрарадыё