У Мінскім раёне ўчынены разбойны напад на таксіста

Источник материала:  
03.05.2010 10:37 — ЧП
Справа за разбой на падставе арт. 207 Крымінальнага кодэкса распачата ў Мінскім РУУС ў дачыненні да 17‑гадовага і 18‑гадовага мінчан. Яны падазраюцца ў разбойным нападзе на таксіста.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена ноччу 30 красавіка. У раённае ўпраўленне ўнутраных спраў звярнуўся 25‑гадовы пацярпелы кіроўца прыватнага таксі. Ён расказаў, што ў 3.20 каля вёскі Тарасава пад Мінскам два невядомыя, якіх ён падвозіў, паспрабавалі задушыць яго, накінуўшы на шыю пятлю. Аднак маладому чалавеку ўдалося вызваліцца і выскачыць з машыны. Нападнікі ўцяклі на яго »Сітраене».

Для вышуку злачынцаў уводзіўся план »Перахоп». У выніку яны былі затрыманы ў скрадзенай машыне ў Дзяржынску.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Маладзечанцы грабяць на Валожыншчыне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика