Забіў і закапаў
03.05.2010 10:19
—
ЧП
У Гродне раскрыта забойства 45‑гадовай мясцовай жыхаркі, якая лічылася без вестак зніклай 18 красавіка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Міліцыя ўстанавіла, што 18 красавіка падчас сваркі на тэрыторыі будоўлі дома жанчыну задушыў 31‑гадовы былы муж. Затым труп, каб схаваць злачынства, закапаў.
Мужчына затрыманы, у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН