У Баранавіцкім раёне знойдзены труп нованароджанага хлопчыка
30.04.2010 12:35
—
ЧП
Як высветлілася ў ходзе расследавання, 28 красавіка каля шасці раніцы 35‑гадовая жыхарка сельскага населенага пункта рэгіёну нарадзіла дзіця ў хляве ў двары свайго дома. Цела немаўляці без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці ў гэты ж дзень прыкладна праз дзве гадзіны знайшоў яе сужыцель.
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Баранавіцкага раёна.
У жанчыны ўжо ёсць трое дзяцей. Паводле папярэдніх звестак, яна ўтойвала цяжарнасць ад свайго грамадзянскага мужа. Прычыну смерці нованароджанага ўстановіць судова‑медыцынская экспертыза. Жанчына шпіталізавана ў баранавіцкі радзільны дом.
Ларыса Шыганава, БелаПАН