Асуджана выхавальніца Быценьскага дзіцячага дома
29.04.2010 12:38
—
ЧП
Да года папраўчых работ прыгаворана 33-гадовая выхавальніца Быценскага дзіцячага дома, з-за недагляду якой дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні.
Такое рашэнне прыняў 17 красавіка суд Івацэвіцкага раёна.
20 лістапада 2009 года адзін з выхаванцаў дзіцячага дома залез на будаўнічыя рыштаванні, размешчаныя перад уваходам у спальны корпус дзіцячага дома, не ўтрымаўся і ўпаў. У выніку падзення 12-гадовы хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні - пераломы касцей, удараныя раны і сінякі.
Дзеянні выхавальніцы кваліфікаваныя судом па ч. 1 арт. 165 Крымінальнага кодэкса (неналежнае выкананне абавязкаў па арганізацыі бяспекі жыцця і здароўя дзяцей). На працягу года папраўчых работ з яе будзе ўтрымлівацца 15% заработнай платы.
"Педагог не прызнала сябе вінаватай у інкрымінаваным ёй злачынстве і мае права абскардзіць прыгавор, які ў законную сілу яшчэ не ўвайшоў", - заўважыла Дзмітрук.