У Мінскай вобласці ўчынены два буйныя крадзяжы

Источник материала:  
29.04.2010 12:03 — ЧП
Два буйныя крадзяжы з уронам прыкладна на аднолькавую суму былі ўчынены ў ноч на 28 красавіка ў Мінскай вобласці.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, з дома ў вёсцы Вялікае Сцыклева на ўскраіне сталіцы невядомыя злачынцы, адціснуўшы шклопакет, выкралі ноутбук, два мабільныя тэлефоны, гадзіннік, чатыры залатыя вырабы, запальніцу, грошы. Заяўлены гаспадыняй урон склаў 34,8 млн. рублёў. Па гэтым факце Мінскім РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж у буйным памеры).

Па аналагічным артыкуле распачата справа ў Стаўцоўскім РАУС. У райцэнтры быў учынены крадзеж з магазіна на суму 34,2 млн. рублёў. Сярод выкрадзенага — ноутбукі, мабільныя тэлефоны і іншыя таварна‑матэрыяльныя каштоўнасці.

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы 36‑гадовы ўраджэнец Капыльскага раёна, бомж. Частка выкрадзенага знойдзена ў Стоўбцах.


БелаПАН

←Что делать, если сервисный центр оказывается ремонтировать товар по гарантии?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика