Засвяцілася ліквідаванае прадпрыемства

Источник материала:  
29.04.2010 — ЧП

Рэквізіты камерцыйнай структуры, якая пяць гадоў таму сышла з рынку, выкарысталі махляры для сваёй аферы

Прайдзісветы былі выкрытыя, паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лісоўскай, калі прадстаўнікі падманутай сталічнай фірмы звярнуліся па дапамогу да праваахоўнікаў: гэтая арганізацыя заключыла дагавор на пастаўку чайнай і кававай прадукцыі на суму 10,5 мільёна рублёў з іншай камерцыйнай структурай, аднак пасля адгрузкі прадукцыі так і не дачакалася грошай. Справа ў тым, што адной з умоў дагавору была адтэрміноўка плацяжу пакупніком на 25 дзён: усе тэрміны выйшлі, а даўжнікі нібыта пад зямлю праваліліся. Праўда, пасля звароту пацярпелых супрацоўнікам міліцыі ўдалося знайсці зніклых — "кідаламі" аказаліся муж з жонкай, а таксама трэці ўдзельнік аферы, як мяркуецца, яе арганізатар, які валодаў рэквізітамі ліквідаванай пяць гадоў таму фірмы. "Чарнавая" ж праца дасталася сямейнай пары, дзе жанчына іграла ролю бізнэс-лэдзі, а мужчына — грузчыка, які забіраў тавар. Прычым першая настолькі выклікала давер у суразмоўцаў, што ёй удалося схіліць партнёраў на падпісанне дагавору і пастаўку тавару. На руках у "дырэктаршы" былі і дакументы фірмы: гэта ўжо высветлілася потым, што арганізацыя не існуе. Пасля затрымання махляроў праваахоўнікі высвятляюць не толькі куды падзеўся тавар і якім чынам да іх трапіла пячатка ліквідаванай арганізацыі.

Несапраўдны "палкоўнік"

У ваенным гарадку Калодзішчы праваахоўнікі затрымалі 25-гадовага непрацуючага хітруна, які на працягу некалькіх месяцаў падбухторваў мінчаніна да дачы хабару нібыта службовым асобам праваахоўных органаў.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, 30-гадоваму жыхару сталіцы "дабрадзей", які браўся дапамагчы, назваўся ні абы кім, а супрацоўнікам Камітэта дзяржбяспекі. А таму, заяўляў прайдзісвет, ён можа дапамагчы з вырашэннем пытання аб спыненні супрацоўнікамі міліцыі праверкі па факце набыцця гэтым мінчанінам аўтамабіля "Аўдзі". За такую дапамогу і падбухторваў даць хабар. Затрымалі падазронага, калі ён атрымаў ад чалавека 250 долараў ЗША.

Ігар ГРЫШЫН.

Вязуць адзенне... кантрабандай

Супрацоўнікі Кобрынскага РАУС, дзяржкантролю і пагранічнікі на аўтамагістралі каля в. Барысаўка затрымалі аўтамашыну "Аўдзі 100", у якой беспрацоўны перавозіў адзення на 95 млн рублёў.

А ў пасёлку Дзівін тармазнулі "Фальксваген", у якім знаходзілася 6 сумак з адзеннем на 50 млн рублёў. 39-гадовы вадзіцель заявіў, што сумкі знайшоў на мясцовай звалцы. У гэты ж дзень грамадзянін Расіі ў бензабаку "Аўдзі" спрабаваў перавезці праз мяжу 90 жаночых блузак. Кантрабанда канфіскавана, а лёс аўтамашын вырашыць суд.

Сымон Свістуновіч

Смаргонскiя пагранiчнiкi затрымалi "Мерседэс" з элiтнымi шчанятамi

Смаргонскiя пагранiчнiкi затрымалi на гранiцы "Мерседэс" з элiтнымi шчанятамi, паведамляе БЕЛТА.

У пункце пропуску "Каменны Лог" у ходзе адпрацоўкi аператыўнай iнфармацыi пры надглядзе аўтамабiля "Мерседэс" пагранiчнiкi знайшлi незвычайны тавар. Схаваная ў каробцы кантрабанда аказалася жывой. Грамадзянiн Польшчы транзiтам праз Лiтву i Беларусь спрабаваў правезцi амаль 40 шчанят элiтных парод. "Безбiлетнымi" ехалi 32 шчаняты ёркшырскiх тэр'ераў, дзве мальтыйскiя балонкi i тры чыхуа-хуа. Шчаняты ацэнены на суму каля Br17 млн i дастаўлены ў кiналагiчны цэнтр..

←Лайнер Качиньского разбился на 15 минут раньше, чем считалось до сих пор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика