Мастацтва апранаць у тэатры: у калекцыі Галіны Яраш больш за дзве тысячы касцюмаў
28.04.2010 18:46
—
ЧП

На гастролі ў Санкт-Пецярбург збіраюцца артысты Клецкага цэнтра культуры.
Акрамя вялікага творчага багажу, артысты павязуць і некалькі дзесяткаў касцюмаў. Яны — асобны твор мастацта. Сапраўдная ручная работа, якую ўжо ацанілі аматары народнай творчасці.
За творчы дрэс-код у калектыве адказвае Галіна Яраш. Сёння у яе калекцыі больш за дзве тысячы касцюмаў. Пра «мастацтва апранаць» — сюжэт Таццяны Крыштафовіч.