Навагрудскія манахі здалі міліцыянтам злодзея
27.04.2010 15:17
—
ЧП
У манастыры ў Навагрудскім раёне міліцыянты затрымалі злодзея з вёскі Яжоны, што за 20 км ад Баранавічаў. Здалі злачынцу праваахоўнікам самі святыя айцы.
Еўрарадыё
Мужчыну падазравалі ў шматлікіх крадзяжах і шукалі на працягу некалькіх месяцаў. А днямі ў Баранавіцкі РАУС затэлефанавалі калегі з Навагрудку. Яны паведамілі, што ў манастыры з’явіўся чалавек, які выклікае падазрэнні ў мясцовых святароў.
Еўрарадыё