У Мінску прадухілена заказное забойства
27.04.2010 12:40
—
ЧП
Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска 26 красавіка распачала справу па ч. 1 арт. 13 КК і ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства) у дачыненні да 39‑гадовага мінчаніна, маляра аднаго са сталічных прадпрыемстваў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, падазроны заказаў забойства сваёй 41‑гадовай жонкі за 5 тыс. даляраў. Устаноўлена, што ў пачатку сакавіка
паміж мужам і жонкай узнікла сур’ёзная сварка, пасля чаго жонка прапанавала развесціся і раздзяліць маёмасць.Следства мяркуе, што менавіта гэта падштурхнула мужа заказаць забойства. Знайсці выканаўцу дапамог сваяк падазронага.
Кілеру было перададзена фота патэнцыяльнай ахвяры і інфармацыя, дзе і калі яна бывае. Заказчык і выканаўца дамовіліся аб спосабе забойства — пры дапамозе нажа. Пасля гэтага інфармацыя аб замаху трапіла ў праваахоўныя органы.
Забойства ўдалося прадухіліць, заказчык быў затрыманы пры перадачы грошай выканаўцу за нібыта выкананую работу.Крымінальная справа распачата па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН