Расіяне спрабавалі схіліць дзвюх гамяльчанак да заняткаў прастытуцыяй

Источник материала:  
27.04.2010 11:57 — ЧП

Навабеліцкім РАУС Гомеля 26 красавіка распачата справа ў дачыненні да гамяльчаніна і двух расіян за выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй (ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса). Непрацуючыя раней судзімыя жыхары Бранскай вобласці Расіі сумесна з непрацуючым беларусам, які жыве ў Гомелі, былі затрыманыя падчас аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, трое мужчын дзеля атрымання для сябе матэрыяльнай выгады 25 і 26 красавіка займаліся ў Гомелі пошукам і вярбоўкай дзяўчат для вывазу іх у Расійскую Федэрацыю з мэтай заняткаў прастытуцыяй. 26 красавіка сутэнёры спрабавалі вывезці ў Расію дзвюх гамяльчанак, але былі затрыманыя міліцыяй.


Алена Германовіч, БелаПАН

←У Віцебскім раёне на будаўніка ўпаў бетонны плот

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика