Паляк спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь 37 шчанят элітных парод
26.04.2010 14:15
—
ЧП
Грамадзянін Польшчы спрабаваў незаконна, без афармлення неабходных дакументаў, увезці ў Беларусь 37 шчанят элітных парод.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Як паведаміў прэс‑сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, кантрабандны груз быў выяўлены пагранічнікамі Смаргонскай групы 24 красавіка ў пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска‑літоўскай мяжы пры надглядзе аўтамабіля «Мерсэдэс», што належаў паляку. У скрыні знаходзіліся 32 шчанюкі ёркшырскага тэр’ера, два — мальтыйскай балонкі і тры — чыхуахуа. Кантрабандны груз рухаўся з Польшчы цераз Літву і Беларусь у Маскву.
Зараз па гэтым факце праводзіцца разбор, шчаняты змешчаны ў кіналагічны цэнтр органаў пагранслужбы ў Смаргоні (Гродзенская вобласць). Яны ацэнены папярэдне на суму 17 млн. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН