Супрацоўнікі міліцыі збілі Леаніда Фармагея

Источник материала:  
24.04.2010 14:06 — ЧП

Кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Леанід Фармагей расказаў у прамым эфіры канала АНТ пра тое, што яго збілі супрацоўнікі міліцыі. Здарэнне адбылося ў часы яго маладосці

— Несправядліва паступілі не толькі са мной, але і з маімі сябрамі. Нас абвінавацілі ў тым, што мы ў нецвярозым стане хуліганілі. Хоць гэтага не было, — распавёў Леанід Фармагей. — Нас прымушалі пісаць пратакол, пагадзіцца з тым, што мы гэта рабілі. Але

ніхто з нас не падпісаўся, таму нам панадавалі такіх кухталёў, што рэбры балелі яшчэ вельмі доўга!

Крыўда засталося да таго часу, пакуль не паступіў на службу ў органы унутраных спраў. Я зрабіў для сябе выснову: ніколі не буду рабіць так, каб чалавек пакрыўдзіўся на працу міліцыі.


ВН, паводле kp.by

←Слесарь с МАЗа по ночам скручивал зеркала с «мерседесов»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика