Былых міліцыянераў з Бярозы злавілі на кражы рыбы

Источник материала:  
22.04.2010 12:41 — ЧП
Асуджаны два былыя супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС і індывідуальны прадпрымальнік, якія спрабавалі выкрасці амаль паўтоны рыбы з рыбгасу "Сялец".

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, прапаршчык і старшы сяржант міліцыі, а таксама мясцовы прадпрымальнік былі затрыманыя 7 кастрычніка 2009 года ў Бярозаўскім раёне на тэрыторыі рыбгасу падчас пагрузкі рыбы ў аўтамабіль. Рыба была ўпакаваная ў мяшкі адным з работнікаў рыбгасу.

Усяго злачынцы спрабавалі выкрасці 476 кг рыбы на суму звыш за 2,2 млн рублёў і былі затрыманыя супрацоўнікамі УУС і прыродаахоўных органаў.

Прыгаворам суда Бярозаўскага раёна ад 23 сакавіка 2010 года ўсе трое прызнаныя вінаватымі ў замаху на крадзеж па папярэдняй змове групай асоб (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса), кожнаму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на шэсць месяцаў.

Адзін з выкрадальнікаў (1970 года нараджэння) працаваў міліцыянерам-дзяжурным ізалятара часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС, другі (1978 года нараджэння) - міліцыянерам-канваірам канвойнага падраздзялення гэтага ж ізалятара. Прапаршчык і старшы сяржант з органаў міліцыі звольненыя па дыскрэдытуючых падставах.

У групе з імі спрабаваў учыніць крадзеж грамадзянін Расіі 1984 года нараджэння - індывідуальны прадпрымальнік, які жыве ў Бярозе.

Асуджаныя прыгавор не абскардзілі, і ён набыў законную моц.

Паводле слоў Дзмітрук, у сувязі з тым, што работнік рыбгасу, які падрыхтаваў рыбу для крадзяжу, скрываўся і знаходзіўся ў вышуку, крымінальная справа ў дачыненні да яго выдзеленая ў асобную вытворчасць. Цяпер ён затрыманы.


←В Минске с балкона пятого этажа общежития выпал 21-летний парень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика