Рэйс пад дулам пісталета

Источник материала:  
22.04.2010 — ЧП

Штраф у памеры 2 мільёны 450 тысяч рублёў плюс 1 мільён 400 тысяч рублёў за маральны ўрон заплаціў жыхар Бешанковічаў, які пасля сваркі з жонкай, пагражаючы пісталетам кіроўцe прыватнага аўто і яго сябру, вырашыў са сваім знаёмым пракаціцца ў Віцебск.

Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Эльвіра Ляшонак, асуджаны пагражаў двум маладым людзям пнеўматычным газавым пісталетам. З імі пазнаёміўся на цэнтральнай плошчы гарадка. Яны ўзяліся за 50 тысяч рублёў адвезці ў абласны цэнтр. Паводле слоў цяпер ужо асуджанага, кіроўца і ягоны таварыш скралі буйную суму грошай, якія ён узяў з сабой, каб патраціць у абласным цэнтры. Падчас следства гэта не пацвердзілася. Затое ў дзеяннях "каўбоя" з пісталетам было шмат крыміналу. У нецвярозым стане пад пагрозай зброі адабраў мабільныя тэлефоны. Пасля рэйсу пад дулам пісталета забраў ключы ад машыны. Невядома, чым бы магла скончыцца гэтая крымінальная гісторыя, калі б хлопцы не ўцяклі. У бальніцы, куды яны забеглі, папрасілі выклікаць міліцыю. Улічваючы, што злодзей раней не судзімы, прыгавор суда быў параўнальна мяккім.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←На Филиппинах разбился грузовой самолет с россиянами на борту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика