У Мінску затрыманы выкрадальнік аўталюстэркаў, які «працаваў» сталовай лыжкай
21.04.2010 22:40
—
ЧП
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрыманы падазроны ў серыі крадзяжоў з аўтамашын. Урон, нанесены аўтаўладальнікам, ацэньваецца прыкладна ў 23 млн. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
«На справу» зламыснік хадзіў са сталовай лыжкай.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, цяпер 22-гадовы падазроны дае прызнаўчыя паказанні. Паводле яго слоў, са студзеня гэтага года ён учыняў крадзяжы аўталюстэркаў.
Выкрадаў па начах з машын, прыпаркаваных на вуліцах Чарвякова і Новавіленскай, бульвары Шаўчэнкі. Асаблівай папулярнасцю карысталіся BMW серыі Х-5 і Х-6.Рыначная цана толькі аднаго люстэркавага элемента з такога аўтамабіля складае больш як 200 еўра, а збываліся яны значна танней. Як мяркуюць супрацоўнікі міліцыі, затрыманы мае дачыненне як мінімум да 18 злачынных эпізодаў толькі ў Цэнтральным раёне сталіцы. Датычнасць да аналагічных злачынстваў у іншых раёнах горада правяраецца.
У дачыненні да падазронага распачата справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН